BE RU EN

Расейскі звышгукавы бамбавік «узараў» поле на «Захад-2017»

  • 15.09.2017, 9:46

Самалёт аднаўленню не падлягае.

Пры пасадцы на аэрадроме авіябазы Шайкоўка (Калужская вобласць) 14 верасня выкаціўся з паласы і пацярпеў аварыю звышгукавы ракетаносец-бамбавік Ту-22М3 ВКС, паведамляюць «Известия».

Самалёт пашкодзіў стойкі шасі і лёг на жывот, фюзеляж паветранага судна атрымаў значныя пашкоджанні.

ФОТА: «ВАЙСКОВЫ ІНФАРМАТАР»

Бамбавік, які ўдзельнічае ў вучэннях «Захад-2017», уваходзіў у склад 326-й цяжкай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі з аэрадрома Белая. Пашкоджанні былі настолькі цяжкімі, што аднаўленню самалёт не падлягае.

ФОТА: «ВАЙСКОВЫ ІНФАРМАТАР»

Ту-22М3 узбройваюцца ракетамі Х-22 (далёкасць 600 км) з тэрмаядзернай або фугасна-кумулятыўнай баявой часткай, а таксама ракетамі сямейства X-15 альбо могуць несці за 24 000 кг бомбаў.

Пасля мадэрнізацыі Ту-22М3 атрымаў зусім новую бартавую электроніку. Праведзеная мадэрнізацыя падвысіла магчымасці бамбавіка ў прарыве СПА тыпу «Іджыс», яшчэ мадэрнізаваны бамбавік часта называюць «забойцам ЕўраСРА».

Апошнія навіны