BE RU EN

У Маскве за дзень эвакуявалі больш за 100 тысяч чалавек

  • 14.09.2017, 11:41

Цягам 24-х гадзін паступілі ананімныя званкі аб мінаванні больш чым 70 будынкаў.

За мінулы дзень у Маскве праз ананімныя сігналы пра пагрозу выбухаў з будынкаў і збудаванняў было эвакуявана больш за 100 тысяч чалавек, паведаміла «Інтэрфаксу» ў чацвер інфармаваная крыніца.

З яе звестак, у сераду цягам дня ў экстранныя службы Масквы паступіла 65 ананімных званкоў пра пагрозу выбухаў на больш чым 70 аб'ектах. «Гэта навучальныя ўстановы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы, гатэлі, іншыя грамадскія будынкі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З ягоных звестак, на час абследавання будынкаў эвакуяваць давялося звыш 100 тысяч гараджан.

Напярэдадні крыніца паведаміла, што паводле факта загадзя ілжывых паведамленняў аб тэрарыстычных актах праваахоўныя органы завялі крымінальную справу. Да аператыўнай працы прыступілі супрацоўнікі спецслужбаў.

У сераду, 13 верасня, у экстранныя службы буйных расейскіх гарадоў прадоўжылі паступаць сігналы аб мінаванні сацыяльных аб'ектаў.

Такія званкі аб закладзеных выбуховых прыладах і падазроных прадметах прадаўжаюцца з нядзелі 10 верасня. Паведамленні аб мінаванні паступаюць у службы ва ўсёй краіне, ад Далёкага Усходу да Калінінграда. Колькасць патрапілых пад эвакуацыю ідзе на дзясяткі тысяч чалавек.

Пакуль ў аніводным з выпадкаў паведамленні аб мінаванні не пацвердзіліся.

Апошнія навіны