BE RU EN

Выкладчыкі філіялу альма-матэр Лукашэнкі бралі хабар прадуктамі

  • 13.09.2017, 18:22

Два выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі трапіліся на хабарах.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА старшы пракурор аддзела пракуратуры Берасцейскай вобласці Кацярына Пакала.

Устаноўлена, што 57-гадовы і 63-гадовы мужчыны неаднаразова браў прадукты ад студэнтаў-завочнікаў Пінскага філіяла сельгасакадэміі за здачу экзаменаў і залікаў. Даведзены чатыры такія эпізоды на агульную суму больш за Br268.

Суд Пінска і Пінскага раёна прызнаў выкладчыкаў вінаватымі паводле ч.2 арт.430 (атрыманне хабару групай асоб паўторна) Крымінальнага кодэкса.

Адзін з фігурантаў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады, другі - да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады.

Таксама яны пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю. Падчас судовага працэсу абвінавачаныя добраахвотна аплацілі суму.

Акрамя таго, па рашэнні суда ў абодвух канфіскавана маёмасць.

Адзін з абвінавачаных абскардзіў прысуд, не прызнаўшы сябе вінаватым. Аднак 12 верасня судовая калегія ў крымінальных справах суда Берасцейскай вобласці пакінула скаргу без задавальнення, канкрэтызаваўшы пры гэтым дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца педагагічнай дзейнасцю, «звязанай з прыёмам экзаменаў і залікаў». Прысуд уступіў у законнае дзеянне.

Апошнія навіны