BE RU EN

Фотафакт: У Індыі Макей хадзіў у белых тапках

  • 13.09.2017, 16:39

Кіраўнік МЗС Беларусі «прымерыў» недарэчны абутак пры наведванні мемарыяла Махатма Гандзі.

У Індыю Лукашэнка паляцеў у панядзелак увечары. У самалёт дыктатар сядаў у шэрым спартовым уборы, піша kp.by. Праз пяць з паловай гадзін Лукашэнка выходзіў ужо ў дзелавым гарнітуры.

У Індыі дэлегацыя адправілася ўскладаць вянок да мемарыяла «Радж Гхат», там крэмаваны Махатма Гандзі - індыйскі палітычны і грамадскі дзеяч. Паводле традыцыі, хадзіць па тэрыторыі мемарыяла трэба без абутку, таму ўсім давялося зняць абутак. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей скарыстаўся прапанаванымі аднаразовымі тапкамі. Уладзімір Макей і іншыя беларускія міністры скарысталіся белымі аднаразовымі тапкамі - як у гатэлях.

Апошнія навіны