BE RU EN

Сіноптыкі: У чацвер будзе да +25 градусаў

  • 13.09.2017, 14:45

Парывісты вецер і навальніцы чакаюцца 14 верасня.

Заўтра ў Беларусі будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы пераважна на паўночна-заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Гідрамет.

У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 16 на паўночным захадзе да плюс 25 на паўднёвым усходзе краіны.

Апошнія навіны