BE RU EN

«Даць БРСМ рыдлёўкі ў зубы і cфатаграфаваць»

  • 13.09.2017, 12:46

Відэаблогер даў цікавую параду, як палепшыць працу «лукашэнкаўскай моладзі».

Відэаблогер Андрэй Павук з юрыстам Аляксандрам Жуком паспрабаваў зразумець сэнс «віншавання» ад выканаўцы абавязкаў першага сакратара Кастрычніцкага РК ГА «БРСМ» Святланы Самсон. Відэа было апублікаванае на Youtube-канале «Рудабельская паказуха». Віншаванне было апублікаванае ў раённай газеце Кастрычніцкага раёна. Відэаблогер заўважыў, што нядрэнна было б замяніць «віншавальную фатаграфію» ў газеце на фотаздымак, дзе «БРСМ трымае рыдлёўкі ў зубах».

Андрэй Павук і Аляксандр Жук запыталіся, на што ідуць грошы, якія выдаюцца БРСМ, бо ўсе іх мерапрыемствы выглядаюць вельмі слаба.

Апошнія навіны