BE RU EN

Вяскоўцы пра прыезд Лукашэнкі: Цырк ладзяць. Порткі нацягваюць, а яны парваліся

  • 13.09.2017, 12:15

Жыхары вёсак пад Слуцкам пасмяяліся з падрыхтоўкі ўладаў да візіту правадыра.

Работы добраўпарадкавання вёсак Рачкавічы і Лядна ў Слуцкім раёне вядуцца тыдзень. Работнікі кажуць, што працы планавыя, а жыхары вёскі - што да іх у пятніцу прыедзе Лукашэнка.

У рэдакцыю мясцовага выдання kurjer.info газеты патэлефанавала жыхарка Лядна і паведаміла, што ў іх на ўсе застаўкі ідзе падрыхтоўка да прыезду прэзідэнта:

- З суседзямі смяёмся, што цырк зладзілі. Да гэтага нічога не рабілася, а цяпер прыгналі тэхніку з горада і суседніх вёсак і працуюць да ночы.

З інфармацыі выдання, у вёсках усталёўваюць новыя платы, мяняюць апоры ліній электраперадач, кладуць асфальт, чысцяць сажалку.

Пажылы жыхар Рачкавічаў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці едзе прэзідэнт, сказаў:

- Можа, прэзідэнт, а можа, прэзідэнтка. А наогул паказуху зладзілі. Порткі нацягваюць, а яны падраліся.

Апошнія навіны