BE RU EN

У Беларусь прыбыла расейская авіяцыя

  • 13.09.2017, 10:49

Колькі менавіта, прэс-служба Мінабароны нашай краіны не паведамляе.

У Беларусь для ўдзелу ў вучэннях прыбыла расейская авіяцыя - самалёты і гелікаптэры. Колькі менавіта, прэс-служба Мінабароны нашай краіны не паведамляе. Адзначаецца толькі, што ў стратэгічных вучэннях "Захад-2017", якія стартуюць 14 верасня, возьмуць удзел больш за 40 самалётаў і гелікаптэраў, беларускіх і расейскіх. На беларускай зямлі расейцаў віталі "цёпла і сардэчна", інфармуе агенцтва "Ваяр" і публікуе фатаграфіі з сустрэчы, піша “Еўрарадыё”.

У аўторак на адзін з беларускіх аэрадромаў прызямліліся знішчальнікі МіГ-29СМТ з Расеі. Спачатку прыбылі расейскія экіпажы знішчальнага авіяцыйнага палка, затым - інжынерна-тэхнічныя супрацоўнікі разам з усім неабходным абсталяваннем. Камандзір беларускай вайсковай часткі палкоўнік Юрый Пыжык заявіў на сустрэчы, што "неба ў нас адно, і мы гатовыя абараняць яго супольна". Для расейцаў рыхтуюць экскурсіі па Беларусі, канцэртныя праграмы.

Апошнія навіны