Беларусы пачалі збор подпісаў у абарону адвакаткі Ганны Бахцінай
- 12.09.2017, 21:48
Беларусы патрабуюць неадкладна спыніць пераслед незалежных адвакатаў.
Тэкст адпаведнай заявы размешчаны на пляцоўцы change.org.
Як раней паведамляў Charter97.org, адвакатку Ганну Бахціну пазбавілі ліцэнзіі.
Ганна Бахціна мае 38-гадовы прафесійны стаж. Яна абараняла розных людзей, у тым ліку і абвінавачаных у розных палітычных справах.
Паводле звестак журналістаў, такія праблемы з’явіліся і ў іншых адвакатаў, якія ў апошнія гады гады ўдзельнічалі як абаронцы ў палітычных працэсах.