BE RU EN

Улады падрыхтавалі «сюрпрыз» для аматараў гульні ў казіно

Падатковая прапануе забараніць асобам маладзейшым за 21 год гульню ў казіно нават у інтэрнэце.

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала праект указа, які рэгулюе ўтрыманне віртуальных ігральных устаноў і правядзенне азартных гульняў у інтэрнэце, паведамляе tut.by.

Між іншым, праект указа прадугледжвае, што арганізоўваць і праводзіць азартныя гульні з дапамогай віртуальнай ігральнай установы можна толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу - ліцэнзіі. Таксама прапануецца ўсталяваць абавязковыя патрабаванні і ўмовы як для атрымання ліцэнзіі, так і для ўтрымання такой установы.

Акрамя таго, праект указа ўводзіць забарону на допуск у казіно (у тым ліку віртуальнае) асоб, маладзейшых за 21 год. Міністэрства падаткаў і збораў адзначае, што такое рашэнне прынятае з улікам спецыфікі дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу і міжнароднага досведу.

Нагадваем, што з 28 жніўня ўвайшлі ў дзеянне нормы, якія дазваляюць па рашэнні суда (адпаведную заяву могуць падаць сямейнікі ці іншыя асобы) абмяжоўваць гульняманаў у наведванні казіно і ўдзеле ў азартных гульнях.

Апошнія навіны