BE RU EN

ЕЗ запусціў сайт для барацьбы з прапагандай РФ

Інфармацыя на рэсурсе будзе пададзеная на трох мовах - расейскай, ангельскай і нямецкай.

У Еўрапейскім Звязе запусцілі сайт euvsdisinfo.eu для барацьбы з расейскай прапагандай, паведамляе realist.online.

«Сёння мы запускаем новы вэб-сайт euvsdisinfo.eu, прапаноўваючы вам адзіны рэсурс для развязання праблемы крамлёўскай дэзінфармацыі» - гаворыцца на сайце.

Рэсурс з'яўляецца часткай інфармацыйнай кампаніі ЕЗ у барацьбе з расейскай прапагандай. Інфармацыя на рэсурсе будзе пададзеная на трох мовах - расейскай, ангельскай і нямецкай.

Нягледзячы на тое, што афіцыйна сайт запушчаны толькі сёння, на ім ужо апублікавана мноства аспрэчванняў папулярных расейскіх ілжывых навін.

Апошнія навіны