BE RU EN

Сотні тысяч французаў пратэстуюць супраць працоўных рэформаў Макрона

Акцыі пратэсту ініцыяваў прафсаюзны цэнтр краіны «Усеагульная канфедэрацыя працы».

Сёння ў Францыі пачаліся вулічныя акцыі супраць працоўных рэформаў, запланаваных урадам прэзідэнта краіны Эмануэлем Макронам. Мэтай гэтых рэформаў з'яўляецца дасягненне большай гнуткасці на рынку працы. Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Акцыі пратэсту ініцыяваў другі па велічыні нацыянальны прафсаюзны цэнтр краіны "Усеагульная канфедэрацыя працы" (CGT). Па ўсёй Францыі было больш за 180 заявак на правядзенне дэманстрацый.

Бяруць удзел у дэманстрацыях і супрацоўнікі чыгуначнай кампаніі SNCF, а таксама работнікі хуткасных прыгарадных цягнікоў (RER), якія абслугоўваюць Парыж і яго прыгарады. Адзначаецца, што колькасць цягнікоў на гэтай лініі была паменшаная ўдвая.

Апошнія навіны