BE RU EN

У Літве выпусцяць памятную манету, прысвечаную Скарыну

Побач з літоўскай мовай на манеце прысутнічае і старабеларуская.

У Літве ў канцы 2017 года выпусцяць памятную манету, прысвечаную 500-й гадавіне выдання беларускім асветнікам і першадрукаром Францыскам Скарынам кнігі «Псалтыр» (з яе пачалося беларускае кнігадрукаванне).

Манета будзе мець намінал 20 еўраў. Банк Літвы адчаканіць яе з срэбра накладам тры тысячы асобнікаў. Побач з літоўскай мовай на ёй прысутнічае і старабеларуская.

Як вядома, Нацбанк Беларусі выпускаў памятныя манеты, прысвечаныя Скарыну. Яны былі адчаканеныя на Літоўскім манетным двары.

ФОТА: LB.LT
ФОТА: LB.LT

Апошнія навіны