BE RU EN

У «ЛНР» спартовец дастаў сцяг Украіны і парваў грамату «рэспублікі»

Майстар спорту ў поліятлоне выказаў свой пратэст проста падчас цырымоніі ўзнагароджання.

У акупаванай Кадзіеўцы (былы Стаханаў) падчас цырымоніі ўзнагароджання майстар спорту ў поліятлоне Віктар Сцепаненка накінуў на плечы ўкраінскі сцяг і разарваў грамату «ЛНР». Пра гэта піша ў Facebook карыстальнік Антон Пціцын.

«Цяпер ён знаходзіцца ў лапах МГБ і яму пагражае адказнасць, прадугледжаная артыкулам 343 КК ЛНР - распальванне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці. Луганшчына-зямля герояў. Слава Украіне!», - піша ён.

Апошнія навіны