Відэафакт: Пад Вілейкай беларус знайшоў гіганцкі баравік
- 12.09.2017, 18:50
Маса баравіка складае больш за два кілаграмы, а шапка ў дыяметры дасягае 25 сантыметраў.
Грыб-гігант знайшлі ў лясным масіве ў раёне вёсцы Шылавічы. Са слоў грыбніка, баравік чысты, а дадому яго давялося везці на крэсле аўтамабіля, бо ён не змясціўся ў вядро, паведамляе «Край».
- Шчыра кажучы, калі знайшоў баравік, ні я, ні жонка не паверылі сваім вачам. Спачатку падумалі, што гэта камень, - распавёў ён. - У вышыню ён быў недзе сантыметраў 25, а вагой - больш за 2 кілаграмы. Я ўпершыню ў жыцці бачыў такі вялікі грыб. І галоўнае, ён быў без чарвякоў, абсалютна чысты. А па цвёрдасці мог даць фору маладым баравічкам, што ў мяне цяпер у вядры. Сапраўдны падарунак прыроды! - распавёў маладзечанец Сяргей Іваноў.