BE RU EN

Максім Вінярскі: Наша справа прыносіць вынік

Метады ўлады састарэлі, а патрыёты рухаюцца наперад.

Пра гэта актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заявіў сайту сharter97.org пасля свайго вызвалення з ЦІП на Акрэсціна:

- Мяне змясцілі на Акрэсціна з мэтай не дапусціць майго ўдзелу ў Акцыі папярэджання 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта суддзі, канваіры, турэмшчыкі казалі амаль прамым тэкстам. Вядома, фармальнай нагодай для арышту стаў удзел у акцыі 22 чэрвеня, але рэальных сваіх мэтаў прадстаўнікі ўлады не ўтойвалі. У Адміністрацыі ЦІП на Акрэсціна мне так і сказалі: прыйшоў час вам у нас пасядзець.

8 верасня, калі турэмшчыкі праводзілі абход камер, яны звярнуліся да мяне са словамі: вось бачыш, замест таго, каб быць там - ты ў нас. Можна сказаць, што рэжым не прыдумаў ніякіх новых метадаў і дзейнічае паводле старых, жоўтых метадычак. Нічога ў іх дачыненні да затрыманых палітычных актывістаў не змянілася, але і на нас іх метады ніякага ўплыву не маюць. Я прадаўжаў і буду прадаўжаць рабіць тое, што я ўважаю за патрэбнае.

- Адразу пасля Акцыі папярэджання ў Лідзе прайшоў стотысячны фестываль пад бел-чырвона-белымі сцягамі, які многія назвалі прадаўжэннем Дня вайсковай славы і ўрачыстасцю беларускага патрыятызму. Як вы гэта пракаментуеце?

- Ні пра Акцыю папярэджання, ні пра патрыятычны фэст у Лідзе я не чуў. Турэмная адміністрацыя імкнулася захоўваць рэжым інфармацыйнай ізаляцыі, але мяне вельмі цешыць, што людзі спачатку выйшлі на акцыю ў Менску, а потым паказалі сваё адзінства і вернасць патрыятычным ідэалам у Лідзе. Значыць, наша агульная справа прыносіць вынік.

Апошнія навіны