BE RU EN

Максім Вінярскі выйшаў на волю

  • 12.09.2017, 15:35

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» адбыў 15 дзён адміністратыўнага арышту.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў. Максім Вінярскі адбыў 15 дзён адміністратыўнага арышту за акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якую 22 чэрвеня правёў Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

Апошнія навіны