BE RU EN

Калона бронетранспарцёраў праехала па цэнтры Пінска

  • 12.09.2017, 14:43

Вайсковая тэхніка з'явілася ў райцэнтры, размешчаным недалёка ад украінскай мяжы.

Удзень 11 верасня калону бронетранспарцёраў бачылі на трасе М-10 ля вёскі Ганчары пад Пінскам, паведамляе media-polesye.by.

Таксама пінчукі распавядаюць, што БТР у суправаджэнні машын ДАІ рухаліся па вуліцы Горкага ля Цэнтральнай бібліятэкі. Відавочцы мяркуюць, што перамяшчэнне вайсковага транспарту звязанае з беларуска-расейскімі вайсковымі вучэннямі «Захад-2017», якія будуць праходзіць у нашай краіне з 14 да 20 верасня.

Якой краіне належаць «пінскія» бронетранспарцёры, вызначыць не атрымалася, на іх люках нанесеная эмблема ВДВ. Хутчэй за ўсё, гэта БТР-80, яшчэ савецкай вытворчасці.

Апошнія навіны