У Беларусі замест «супертрактара» вынайшлі «суперпадпоркі»
- 12.09.2017, 14:33
Цікава, ці выкарыстоўваюць наватарскае вынаходства ў Драздах?
Незвычайнае «ноў-хаў» ад беларускіх уладаў зафіксаваў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Лідзе Валерый Мінец.
«Супертрактар, суперкамбайн, суперэлектракар!!! Мары, мары, ідыятызм... Эх, адстаеш ты ад часу, старшыня краіны! А ў Лідзе, на вуліцы Фрунзе, дом 1 ужо ёсць суперпадпоркі, зробленыя паводле нана-агра-буд-экатэхналогій! Цікава, у Драздах гэтак жа свае сірочыя хаціны падпіраюць?», - напісаў актывіст у «Фэйсбуку».