У Менску «Аўдзі» з дыпламатычнымі нумарамі прыпаркаваўся на газоне
- 12.09.2017, 12:49
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Усходняя.
Адразу некалькі чытачоў даслалі ў рэдакцыю Onliner.by фотаздымкі з вуліцы Усходняй у Менску. Днямі кіроўца аўтамабіля Audi A6 з дыпламатычнымі нумарамі прыцягнуў увагу, паркоўкай на зялёнай зоне каля пешаходнага пераходу. Менчукі абураныя: побач два паркінгі і нямала парковачных месцаў. Зрэшты, ёсць адзін нюанс, піша выданне.
Такім чынам, скрыжаванне вуліцы Усходняй і Мележа ў Менску. Паблізу размешчана некалькі офісных будынкаў, і ў працоўны час у ціхім раёне ўвесь час шмат аўтамабіляў. У будні дзень пад 13:00 на газоне каля пешаходнага пераходу нашыя чытачы ўбачылі Audi. У аўто нікога не было.
- І так травы мала, дык яшчэ аўто з чырвонымі нумарамі паставілі. І гэта пры тым, што побач, метрах за 100-150, два паркінгі і шмат вольных месцаў. Нельга ж так нахабна паркавацца, ды яшчэ з такімі нумарамі, - абураны карыстальнік форуму з нікам THE_STIG.
Пункт 143.15 ПДР: «Прыпыненне і стаянка транспартных сродкаў забараняюцца на газонах і іншых надзелах з зялёнымі насаджэннямі».
Паркінгі ёсць, але...
Дзеля справядлівасці, трэба зрабіць агаворку. Паблізу сапраўды размешчаны два паркінгі, і мясцовыя жыхары кажуць, што вольныя месцы на іх ёсць заўсёды і ў дастатковай колькасці. Але прыехаць і прыпаркавацца, скажам, на гадзіну, кожны ахвочы не можа.
- Пагадзінная аплата не прадугледжаная, не практыкуем такога, - паведамілі карэспандэнту Onliner.by на адным з паркінгаў. - Можна арандаваць месца на доўгатэрміновы перыяд, дапусцім на месяц. Укладайце дамову - і паркуйцеся, калі трэба.
Гэта значыць, у гэтым канкрэтным выпадку казаць пра паркінг не даводзіцца – наўрад ці кіроўца Audi з'яўляецца арандатарам месца на адным з іх.
«Месцаў дастаткова - было б жаданне»
Тым не менш чытачы намагаюць на тым, што калі кіроўца задасца мэтай прыпаркавацца адпаведна правілам, то зрабіць гэта абавязкова зможа. Пры гэтым не патраціць занадта шмат часу на пошукі вольнага месца.
- Адкрытых парковак дастаткова. Каля кожнага будынка ёсць адмыслова адведзеныя месцы. Каля адной толькі крамы заўсёды можна стаць - было б жаданне, - кажуць людзі.
Дарэчы, з чутак, калісьці ў гэтым раёне планавалі пабудаваць яшчэ адну ёмістую адкрытую паркоўку, але мясцовыя выказаліся супраць: зялёнай зоны мала, не ўсё ж кіроўцам аддаваць.