Сіноптыкі: Заўтра чакаецца да +20 градусаў
- 12.09.2017, 12:43
Дажджліва і ветрана будзе 13 верасня.
Заўтра ў Беларусі будзе воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні хуткасцю 5-10 м/с, у некаторых раёнах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень - плюс 15-20 градусаў, паведамляе Гідрамет.