BE RU EN

Frankfurter Allgemeine: Літый можа стаць «новым бензінам»

Высокі попыт на літый ператварае саляныя азёры ў залатое дно.

Дэбаты пра забарону выкарыстання дызельнага паліва ў гарадах і магчымы канец эпохі рухавіка ўнутранага згарання прывялі да значнага росту кошту літыю. Цягам года кошт гэтага матэрыялу, які выкарыстоўваецца пры вытворчасці батарэек, больш чым падвоіўся - пасля таго, як ён ужо дагэтуль значна вырас у выніку выкарыстання яго ў смартфонах. Сёння гандляры патрабуюць ад 12 да 14 тысяч даляраў за адну тону карбанату літыя, самага распаўсюджанага злучэння гэтага металу, піша нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine.

Курсы акцый буйных фірмаў аб здабычы і перапрацоўцы, такіх лідараў на рынку як карпарацыя Альбемарле (Albemarle) з Амерыкі і Orocobre і Galaxy Resources з Аўстраліі, таксама змаглі з пачатку 2016 года зарэгістраваць значны прыбытак. Высокі попыт на літый ператварае саляныя азёры, такія як Салар-дэ-Уюні (Salar de Uyuni) у Балівіі, у залатое дно. Іншыя кажуць нават пра тое, што ў эпоху электрамабіляў літый стане «новым бензінам».

«У нас ёсць акцыі прадпрыемстваў для здабычы літыя ў некаторых нашых сыравінных фондах, бо мы мяркуем, што з часам убачым значны рост попыту на гэтую сыравіну», - кажа з гэтай нагоды міжнародная інвестыцыйная кампанія Blackrock. Дэбаты аб электрамабілях значна ўплываюць на кошт, паведамляе Оўген Вайнбэрг (Eugen Weinberg), экспэрт у сыравіне Камерцбанка. Ён не ўважае гэты ажыятаж за беспадстаўны: «З прычыны буму электрамабіляў можа вырасці і попыт». Ён можа сабе ўявіць, што электромабільнасць у выніку развіцця ў Кітаі і Амерыцы, а таксама ў Францыі надасць развіццю імпульсы хутчэй, чым гэта чакалася раней, кажа Хайнрых Петэрс (Heinrich Peters), экспэрт у сыравіне банка Helaba: «Рост здабычы ў шахтах чакаецца ў 2019 годзе. Да таго часу ў кароткатэрміновай перспектыве можа час ад часу ўзнікаць тэму нястачы сыравіны».

Многае пры гэтым застаецца нявызначаным. Ніхто не ведае, як хутка і колькі электрамабіляў з'явіцца на дарогах свету. Невядома пакуль і тое, як будзе праходзіць далейшае тэхнічнае развіццё батарэек - і ці будзе літый пры гэтым адыгрываць галоўную ролю ў доўгатэрміновай перспектыве.

Аналітыкі HSH-Nordbank усё ж падалі ў гэтай сувязі наступныя разлікі. Калі адна толькі Tesla захоча да 2020 года штогод выпускаць па 500 тысяч электрамабіляў, то на гэта спатрэбіцца 24 тысячы тон літыя за год. У мінулым годзе, гаворыцца ў даведцы, вытворчасць літыя ў свеце склала акурат 40 тысяч тон. «Да 2025 годзе сусветны попыт мог бы вырасці да 500 тысяч тон на год, - прагназуе банк. - Большая частка попыту прыпадзе пры гэтым на электрамабілі».

Апошнія навіны