BE RU EN

NaviBand прэзентавалі новы кліп у нацыянальных касцюмах і з танцамі ля вогнішча

  • 12.09.2017, 11:21

Беларускія музыкі здзівілі прыхільнікаў яркім кліпам.

У рамантычнай і эмацыйнай песні «Бяжы» з альбома «Ілюмінацыя» з'явіўся моцны відэашэраг.

Здымаўся кліп цягам шасці дзён на фоне маляўнічых беларускіх краявідаў: каля Нарачанскага парка і Налібоцкай пушчы. Галоўнымі героямі кліпа разам з Ксюшай Жук і Арцёмам Лук’яненкам сталі прыхільнікі іх творчасці, піша nn.by.

Рэжысёрам відэа выступіў малады беларускі рэжысёр Кірыл Нонг.

Апошнія навіны