BE RU EN

Перамогу на парламенцкіх выбарах у Нарвэгіі атрымалі кансерватары

Кіроўная кааліцыя Нарвэгіі застанецца ва ўладзе яшчэ на чатыры гады.

Па выніках парламенцкіх выбараў, што адбыліся 11 верасня, паведамляе The Local.

Па выніках падліку 95% галасоў, Кансерватыўная партыя (Høyre) на чале з дзейным прэм'ерам Эрнай Солбэрг і ейны кааліцыйны партнёр партыя "Прагрэс" атрымалі 89 з 169 месцаў у парламенце, піша korrespondent.net.

Høyre атрымала 25,1% галасоў выбарцаў, а "Прагрэс" - 15,3%.

Апазіцыйная Лейбарысцкая партыя (Ар) набрала больш за ўсё галасоў выбарцаў (27,4%), але паказала вынік горшы, чым чатыры гады таму. Да таго ж, яе партнёры партыя "Зялёных" атрымалі ўсяго 3,2% галасоў.

Апазіцыя, якую ўзначальвае лідар лейбарыстаў мільянер Ёнас Гаром Штэр, атрымае 80 месцаў.

Нарвэжскія СМІ адзначаюць, што кансерватыўны прэм'ер упершыню за апошнія 30 гадоў пераабраны на другі тэрмін.

Апошнія навіны