BE RU EN

У Берасці «пазелянела» рака Мухавец

Берасцейцы сталі сведкамі унікальнай прыроднай з'явы.

«У выходныя шпацыравалі па Набярэжнай і былі непрыемна здзіўленыя станам Мухаўца і гарадскога пляжу. Уся прыбярэжная частка зацягнутая зялёнымі багавіннем, вада ля берага таксама зялёная. Яшчэ пару дзён, і выкінутае на пясок багавінне пачне гніць. Што гэта за з'ява? Чым яно выклікана?», - напісала ў рэдакцыю vb.by чытачка Наталля Сяргееўна з Берасця.

Ёй адказала Таццяна Мажвіла, намесніца начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Берасцейскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

- На рацэ Мухавец назіраецца інтэнсіўнае развіццё воднай расліннасці з прычыны спрыяльных варункаў, такіх як дастатковая колькасць сонечнага святла, цяпла і наяўнасць у вадзе арганічных рэчываў. Акрамя таго, дало аб сабе ведаць і зніжэнне ў апошнія гады інтэнсіўнасці руху воднага транспарту на рацэ. Багатае развіццё расліннасці спыніцца пры зніжэнні тэмпературы паветра. Звяртаю ўвагу, што кантроль якасці вады ў рацэ Мухавец у рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіцца штомесяц, павышанага ўтрымання забруджвальных рэчываў не выяўлена. Што да тэрыторыі пляжу, то яе абслугоўвае КУП «Берасцейскае ДЭП», у абавязкі якога ўваходзіць падтрыманне тэрыторыі ў належным стане.

Апошнія навіны