BE RU EN

Лукашэнка паляцеў у Індыю ў спартыўным касцюме

  • 11.09.2017, 18:02

Раней дыктатар наведваў у спартыўным касцюме Узбекістан.

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка паляцеў з афіцыйным візітам у Індыю ў... спартыўным касцюме, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэта відаць на відэа з аэрапорта, якое паказаў тэлеканал АНТ. Зразумела, што ў самалёце Лукашэнка пераадзенецца і з трапа ў Індыі будзе спускацца ўжо ў сваім звычайным гарнітуры.

Правіцель вельмі рэдка адпраўляецца ў замежныя паездкі ў спартыўным касцюме. З яго паездак за апошнія гады падчас пасадкі ў самалёт Лукашэнка быў у ім толькі летась, калі ляцеў ва Узбекістан.

Апошнія навіны