BE RU EN

Экспэрты ЕАБР раскрытыкавалі «выратавальную пілюлю» беларускай эканомікі

  • 11.09.2017, 16:50

Беларускія ўлады «загуляліся» са зніжэннем стаўкі рэфінансавання.

ЕАБР параіў Беларусі прыпыніць зніжэнне стаўкі рэфінансавання. Зніжаць асноўную банкаўскую стаўку больш плаўна, піша gazetaby.

Як адзначаецца ў макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця, гэта звязана з «высокімі інфляцыйнымі чаканнямі, планаваным падвышэннем тарыфаў, а таксама аднаўленнем спажывецкага попыту», якія могуць павялічыць паказчык інфляцыі.

Нагадаем, Нацыянальны банк Беларусі ўжо сем разоў з пачатку года зніжаў стаўку рэфінансавання. На думку экспэртаў, у перспектыве гэта можа прывесці да зніжэння адсоткаў укладаў у банках, а таксама зрабіць крэдыты больш даступнымі.

Апошнія навіны