BE RU EN

Бабруйцы салідарныя з палітвязнем Ігарам Комлікам

  • 11.09.2017, 10:38

Жыхары Бабруйска масава адпраўляюць лісты і паштоўкі палітвязню.

Грамадзянскія актывісты, сябры незалежнага прафзвязу РЭП і проста жыхары Бабруйска, каб падтрымаць Ігара Комліка, які ўжо больш за месяц сядзіць у СІЗА на Валадарскага, адпраўляюць палітвязню лісты і паштоўкі, паведамляе praca-by.info.

Кіраўніца бабруйскага аддзялення прафзвязу РЭП Галіна Смірнова кажа пра тое, чаму палітвязням так важна атрымліваць лісты падтрымкі:

- Адправіць ліст для нас - вельмі проста, амаль нічога не каштуе. А для чалавека ў турме каштоўнасць ліста з волі павялічваецца ў сто разоў!

Пра тое, што Ігар Комлік адчувае падтрымку многіх людзей, распавядае і ягоны сын, Андрэй Комлік-Ямацін:

- Бацька піша з СІЗА, што шмат лістоў атрымлівае, і не толькі ад знаёмых, а таксама ад розных, нават невядомых, людзей.

Падтрымаць Ігара Комліка можа кожны з нас, даслаўшы яму ліст на адрас:

СІЗА №1. Комліку Ігару Аляксеевічу

220030, г. Менск, вул. Валадарскага, д.2, камера 22

Апошнія навіны