BE RU EN

Беларусы Нью-Ёрку пратэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017»

  • 11.09.2017, 8:32

Беларуская дыяспара ў Нью-Ёрку сказала «не» вайсковым гульням Пуціна.

Беларусы Нью-Ёрку выйшлі на акцыю пратэсту супраць беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017», якія найбліжэйшым часам стартуюць у Беларусі.

Акцыя праходзіла каля сцен амбасады Беларусі ў Нью-Ёрку. Аб гэтым сайту Charter97.org паведамiў грамадскi актывiст Аляксандр Дыбун.

Перад прысутнымі выступіў Зянон Пазняк. Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя «БАЗА».

Нагадаем, што 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Менска прайшла Акцыя папярэджання супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG
ФОТА: CHARTER97.ORG

Апошнія навіны