BE RU EN

На Сонцы адбылася новая магутная ўспышка

  • 10.09.2017, 20:34

Гэта ўжо чацвёртая наймацнейшая ўспышка найвышэйшага класа актыўнасці за апошні час.

На Сонцы 10 верасня прыкладна а 19:00 паводле менскага часу адбылася новая наймацнейшая ўспышка найвышэйшага класа актыўнасці - Х. Гэта ўжо чацвёрты магутны выбух за апошні час, паведамляе lenta.ru.

Серыя сонечных выбліскаў пачалася ў панядзелак 4 верасня. Назіраліся пяць слабых выкідаў энэргіі класа М, а 6 верасня рушыў услед выбух на паверхні Сонца, які апынуўся найбуйнейшым за апошнія 12 гадоў і адным з пяці наймагутных выбухаў на зорцы за ўсю гісторыю назіранняў.

7 верасня, ва аўторак, адбылася другая магутная ўспышка, якая была аднесена да класа X. Трэцяя была зафіксавана на наступны дзень, 8 верасня аб 11:00 паводле менскага часу.

Магутныя ўспышкі, што назіраюцца на Сонцы, выкідваюць у навакольную прастору велізарную энэргію. За некалькі хвілін у адкрыты космас сыходзіць блізу сотні мільярдаў мегатон у тратылавым эквіваленце. Гэта прыкладна пятая частка энэргіі, што выпраменьваецца Сонцам за адну секунду, і ўся энэргія, якую выпрацоўвае чалавек за мільён гадоў (пры ўмове яе вытворчасці сучаснымі тэмпамі).

Апошнія навіны