BE RU EN

Святаслаў Вакарчук: У Беларусі проста цудоўная публіка!

  • 10.09.2017, 20:11

Лідар «Океана Ельзы» падзякаваў беларусам за цёплы прыём на фестывалі ў Лідзе.

У суботу, пакуль у Менску адзначалі юбілейны дзень горада, у Лідзе святам Lidbeer закрываўся сезон музычных опэн-эйраў, піша tut.by.

Хэдлайнер фестывалю, гурт, дзеля якога многія і прыехалі ў Ліду, выйшаў на сцэну на 40 хвілін пазней запланаванага. Лідар «Океана Ельзы» Святаслаў Вакарчук прасіў прабачэння за гэта як са сцэны, так і пазней у сябе ў твітэры. Ён таксама нагадаў, што гурт бярэ канцэртную паўзу на год, і выступленне ў Лідзе - адно з апошніх.

ФОТА: TUT.BY

- Вельмі сімвалічна, што Беларусь і Украіна прымаюць нашы апошнія канцэрты. Так і павінна было быць. Дзякуй вам за падтрымку, Беларусь! Дзякуй вам за тое сяброўства. Вы проста цудоўная публіка.

ФОТА: TUT.BY

Да ўкраінскага гурту і салюту сабралася максімальная колькасць гасцей. Пры гэтым менавіта на выступе хэдлайнераў многія звярнулі ўвагу на не найлепшую якасць гуку. Але, нягледзячы на ўсё, публіка групу не адпускала: «Океана Ельзы» ў фармаце фестывалю адыграў паўнавартасны двухгадзінны канцэрт. Вакарчук, які раз вяртаючыся на сцэну, пажартаваў:

ФОТА: TUT.BY

- Мы як тыя госці, ведаеце? Якія ніяк не могуць сысці. Ці як у мульціку пра Віня-Пыха: «Можа, я пайду?» - «Можа, застанешся?» - «Ну, калі ў вас што-небудзь ёсць».

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

Апошнія навіны