BE RU EN

У Горадні на прыватным участку выявілі закапаны танк

  • 10.09.2017, 19:14

Баявая машына часоў Другой сусветнай праляжала больш за 70 гадоў на адным з агародаў.

Інфармацыя пра тое, што пад зямлёй на ўчастку ляжыць танк, у Горадні была вядомая даўно. Зараз легенда пацвердзілася, піша «Белсат».

Падчас закладкі падмурка пад новы дом будаўнікі адкрылі цэлую калекцыю артэфактаў вайсковых часоў - савецкія і нямецкія каскі, колы матацыкла і парэшткі бронетэхнікі.

Тэлеканал АНТ паведамляе, што знаходкай зацікавіўся гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Міхаіл Мятла, дырэктар у развіцці комплексу, кажа, што тракі хутчэй за ўсё - часткі нямецкага танка Panzerkampfwagen III.

Апошнія навіны