BE RU EN

У Лідзе паднялі сцяг Вяйшнорыі

  • 10.09.2017, 13:39

Сцяг быў узняты «атрадамі мэмічнага рэагавання».

У Лідзе, на фэсце Lidbeer невядомыя шырокай публіцы «атрады мэмічнага рэагавання» ўзнялі сцяг Вяйшнорыі проста ў цэнтры горада, каля замка, пабудаванага вялікім князем Гедымінам у 1323 годзе.

Пра гэта паведаміў вядомы беларускі блогер Эдуард Пальчыс.

«Учора на Лідбіры было некалькі БЧБ, украінскія сцягі, воклічы «Жыве Беларусь!», і нават сцяг Вяйшнорыі», - напісаў блогер.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што фестываль Lidbeer сабраў у Лідзе 100 тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. На канцэрце ў суботу ўвечары выступілі Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй» і знакаміты ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы».

Апошнія навіны