BE RU EN

Лукашэнку падарылі новы дарагі аўтамабіль?

  • 1.09.2017, 10:17

Пра шыкоўны падарунак сведчаць некалькі фактаў.

Учора Лукашэнка пратэставаў Tesla. Але каму належыць аўтамабіль не паведамляецца. Пра магчымы шыкоўны падарунак правадыру Беларусі прымушаюць задумацца некалькі паведамленняў, піша gazetaby.com.

Высветлілася, у афіцыйнай біяграфіі Лукашэнкі зноў памянялі дату нараджэння - зноў на 31 жніўня.

У першай палове дня правадыр Беларусі сустрэўся з Міхаілам Гуцарыевым - нібыта для абмеркавання развіцця калійнай галіны ў Беларусі. Хоць на сустрэчы нічога новага не прагучала. Трымаем у розуме, што Гуцарыеў - той самы чалавек, які калісьці падарыў Лукашэнку «Майбах».

Нарэшце, у другой палове дня становіцца вядома, што кіраўнік дзяржавы пратэставаў Tesla і даручыў распрацоўнікам беларускага электрамабіля імкнуцца да гэтага ўзроўню.

Аляксандр Лукашэнка не хаваў свайго захаплення.

- Амерыканцы стварылі супераўтамабіль. Малайцы! Tesla стварыла выдатны аўтамабіль, - падае словы правадыра дзяржавы ягоная прэс-служба. - Хуткасць набірае, што ўсе нашы нямецкія тэставаныя аўтамабілі на рухавіках унутранага згарання засталіся імгненна ззаду і дагнаць не змаглі. Стартуе ён, як касмічны карабель, і яшчэ больш магутны. За дзве з паловай секунды - 100 км. Але мяне цікавіла, як ён трымае дарогу, - ідэальна.

Што цікава: адкуль у двары Палаца Незалежнасці ўзялося новае аўто і каму яно належыць не паведамляецца.

Пры гэтым нельга не звярнуць увагу на маленькую дэталь: на Tesla замест нумарных знакаў вісіць прэзідэнцкая сімволіка.

Апошнія навіны