BE RU EN

У Барысаўскім раёне праз уборачную ўвялі «сухі закон»

  • 7.08.2017, 17:19

У сельскіх крамах Барысаўскага раёна забаранілі гандляваць алкаголем.

З 7 да 31 жніўня ў сельскіх крамах Барысаўскага раёна забаронены продаж алкагольных напояў. Такую пастанову сёння прынялі мясцовыя ўлады, паведамляе выканкам.

Пастанову №1295 «Аб арганізацыі гандлёвага абслугоўвання» ўлады патлумачылі правядзеннем уборачнай кампаніі ў раёне.

Такім чынам, продаж спіртнога забаранілі ва ўсіх раздробных гандлёвых аб'ектах, размешчаных у сельскай мясцовасці - як дзяржаўных, так і прыватных.

Апошнія навіны