BE RU EN

Курс біткойна абнавіў гістарычны максімум

  • 7.08.2017, 14:31

Курс крыптавалюты перавысіў $3,2 тысячы.

Курс крыптавалюты біткойн сёння раніцай перавысіў $3,2 тыс. Пра гэта паведамляе ITC.

У траўні курс біткойна ўпершыню перавысіў $2 тыс, а ў пачатку чэрвеня дарос амаль да $3 тысяч, але рэзка знізіўся да $2,7 тысячы.

Цяперашні чарговы пад'ём курсу адбыўся праз некалькі дзён пасля падзелу крыптавалюты біткойн на дзве разнавіднасці: класічны біткойн (BTC) і Bitcoin Cash (BCC).

Апошнія навіны