BE RU EN

Відэафакт: Прэзідэнт Украіны за штурвалам МіГ-29

  • 7.08.2017, 9:59

Пятро Парашэнка здзейсніў пералёт на баявым знішчальніку.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка напярэдадні ажыццявіў пералёт на баявым знішчальніку МіГ-29 40-й брыгады тактычнай авіяцыі на месцы другога пілота з аэрадрома ў горадзе Васількоў у Кіеўскай вобласці на вайсковы аэрадром у сяле Гаўрышоўка Вінніцкай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Украіны.

Па прыбыцці прэзідэнт павіншаваў вайсковых лётчыкаў з Днём Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лётчыкам і перадаў ім сцягі.

Апошнія навіны