BE RU EN

Нетыповае пахаванне крывічоў выяўленае на паўночным захадзе Беларусі

  • 5.08.2017, 12:28

Археолагі даследуюць адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе некропаляў крывічоў.

Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ.

Пад Мядзелам былі выкрытыя курганы X-XI стагоддзяў. Там было выяўлена пахаванне з раней невядомым навуцы пахавальным абрадам продкаў сучасных беларусаў.

Археолаг Мікалай Плавінскі - загадчык кафедры Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А.Д. Сахарава, які вядзе раскопкі - адзначае, што пахаванні былі здзейсненыя прама на старажытнай дзярновай паверхні ў нейкай канструкцыі.

"Магчыма, гэта былі драўляныя канструкцыі або берасцяныя. І гэта фактычна ўпершыню ў Беларусі такая знаходка. У будучыні, можа быць, мы інакш будзем глядзець на пахавальныя абрады мяжы I і II тысячагоддзя", - сказаў археолаг.

Апошнія навіны