BE RU EN

«Ці думаюць суддзі пра свой лёс пасля таго, як народ пазбавіцца ад іх «фюрэра»?

  • 4.08.2017, 11:56

Марыну Адамовіч аштрафавалі на $500 за акцыю 3 ліпеня ў Менску.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку»:

- У Ленінскім судзе Менску судзілі маю жонку. За ўдзел у святкаванні гадавіны вызвалення Менска ад гітлераўцаў. Прызначаны рэжымам «суддзя» Асіпенка даў ёй 40 базавых велічынь штрафу (блізу 500 даляраў).

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць Марыну, убачылі на дошцы аб'яваў, што ў тым жа судзе і ў той жа час «суддзя» Кавяка павінен быў судзіць і мяне. Мабыць, таксама за свята вызвалення ад гітлераўцаў.

Не ведаю, каб у часы Гітлера, якога так абараняе наш «пераседжаны», у Нямеччыне праціўнікаў гітлераўцаў судзілі сем'ямі. Карацей - «лібералізацыя» і «дыялог» расцвітаюць.

Цікава, ці думаюць гэтыя «суддзі» пра свой лёс пасля таго, як народ пазбавіцца ад іх «фюрэра»? Няўжо не ведаюць пра лёс «суддзяў», назначаных Гітлерам?

Апошнія навіны