BE RU EN

Генштаб УС Украіны: Расейцы могуць прабіць «калідор» у Калінінградскую вобласць

  • 31.08.2017, 21:46

Спікер Генштаба Узброеных Сіл Украіны заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на Сувалскі калідор.

Расейска-беларускія вайсковыя вучэнні могуць скончыцца спробай прарыву байцоў без знакаў адрознення на бок Калінінградскай вобласці

Пра гэта заявіў спікер Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны палкоўнік Уладзіслаў Валошын у эфіры Эспрессо.TV.

"Там ёсць Сувалскі калідор, які Беларусь і расейскую Калінінградскую вобласць раз'ядноўвае. Гэта даволі невялікая адлегласць, гэта Польшча і Літва. І правесці ў гэтым калідоры такую аперацыю з "іхтамнетамі" дастаткова проста. Як паказалі падзеі ў Крыме і на Данбасе", - растлумачыў Валошын.

Яшчэ адной небяспекай гэтых вучэнняў ён назваў пагрозу таго, што пэўная частка расейскага ўзброенага кантынгенту можа застацца ў Беларусі.

"Расея заявіла, што яна ўвяла ў Беларусі 3 тысячы вайскоўцаў. Пры гэтым колькі яна напраўду ўвяла ніхто не ведае, яна можа 3 тысячы вывесці. 3 тысячы ўвяла, 3 вывела... А колькі рэальна яна там можа пакінуць? Мы не выключаем гэтай магчымасці (таго што частку расейцаў, якія будуць браць удзел у вучэннях, пакінуць у Беларусі - заўв.) ", - адзначыў спікер Генштаба.

Пры гэтым ён нагадаў выказванне Пуціна "іх там нет".

"Іх там таксама "не будзе". Яны гэтак жа могуць схаваць іх у Беларусі і сказаць:"Гэта не нашы вайскоўцы", - падкрэсліў Валошын.

Апошнія навіны