BE RU EN

Заўтра да Зямлі падляціць велічэзны астэроід

  • 31.08.2017, 16:50

Гэта найбуйнейшы астэроід з часоў пачатку назіранняў НАСА за патэнцыйна небяспечнымі каляпланетнымі аб'ектамі.

1 верасня а 12.06 паводле менскага часу да Зямлі небяспечна блізка падляціць велізарны (4-9 км) астэроід 3122 Florence, паведамляе tut.by.

На схеме вышэй відаць, наколькі блізка 3122 Florence праляціць ад Зямлі. Яго максімальнае збліжэнне складзе 0.0472 а.а. (астранамічных адзінак), або прыкладна 7 млн км.

Патэнцыйна небяспечныя астэроіды - нябесныя целы, якія здзяйсняюць блізкія збліжэнні з Зямлёй. Усе астэроіды магнітудай Н ≤ 22.0, якія набліжаюцца да Зямлі на адлегласць 0.05 а.а. і меней, уважаюцца за патэнцыйна небяспечныя.

Для параўнання: памер чэлябінскага метэарыта, які ўпаў на Зямлю ў 2013 годзе, складаў блізу 20 метраў. А адной з самых распаўсюджаных версій вымірання дыназаўраў 65 мільёнаў гадоў таму з'яўляецца падзенне метэарыта памерам блізу 10 км.

Гэта найбуйнейшы астэроід з часоў пачатку сістэматычных назіранняў НАСА за патэнцыйна небяспечнымі каляпланетнымі аб'ектамі. На шчасце, як сцвярджаюць экспэрты, 3122 Florence не ўяўляе небяспекі для Зямлі. Раней аб'ект збліжаўся з планетай у 1890 годзе.

Апошнія навіны