BE RU EN

10 галоўных навуковых адкрыццяў 2017 года

  • 30.08.2017, 21:49

2017 год наблізіў свет да навукова-фантастычнай будучыні.

Futurism абвясціў спіс з 10 самых значных адкрыццяў за апошнія 8 месяцаў, піша rusjev.net.

1. «Адрэдагаваны» чалавечы эмбрыён

EAST NEWS

27 ліпеня ў Портлендзе, штат Арэгон, навукоўцы дамагліся значнага прарыву ў тэхналогіі геннага рэдагавання. Скарыстаўшыся CRISPR, яны паспяхова выдалілі ў чалавечага эмбрыёна ген, звязаны з сардэчнымі захворваннямі.

2. Створаны металічны вадарод

Harvard University

27 студзеня ўпершыню ў навуцы вучоныя стварылі металічны вадарод, ужыўшы амаль пяць мільёнаў атмасфер ціску да вадкага вадароду. У сваім металічным стане вадарод можа дзейнічаць як сапраўдны звышправаднік, тэхналогія зробіць рэвалюцыю ў многіх галінах - ад захоўвання энэргіі да ракетабудавання.

3. Выяўленая планета, на якой можна жыць

NASA Ames/JPL-Caltech/T. Pyle

19 красавіка навукоўцы з Еўрапейскай арганізацыі астранамічных даследаванняў знайшлі найлепшую планету для пазаземнага жыцця. LHS 1140b была знойдзена ў заселенай зоне цьмянай зоркі за 40 светлавых гадоў ад Зямлі.

4. CRISPR адрэдагаваў гены ўнутры чалавечага цела

National Institute of Allergy and Infectious Diseases, National Institutes of Health

1 чэрвеня навукоўцы ўпершыню ўжылі тэхналогію геннага рэдагавання CRISPR (найбольш даступную тэхніку рэдагавання генаў) у чалавечым целе. Новае даследаванне было накіраванае на выдаленне віруса папіломы чалавека (ВПЧ) у 60 жанчын, шляхам прымянення геля, які змяшчае неабходнае кадаванне ДНК для шыйкі маткі, каб адключыць механізм росту пухліны.

5. Новыя тэхналогіі дазволяць вырошчваць органы

Wake Forest Baptist Medical Center

1 траўня былі зробленыя поспехі ў галіне рэгенератыўнай медыцыны. Інстытут рэгенератыўнай медыцыны Wake Forest цяпер узначальвае праекты ў вырошчванні чалавечых органаў і тканак. Адкрыцці яго даследчыкаў могуць дапамагчы ў аднаўленні пашкоджанняў нерваў і нават вырасціць цэлыя канечнасці і ўнутраныя органы.

6. Google навучыў штучны інтэлект адаптавацца да складанага асяроддзя

DeepMind/YouTube

11 ліпеня падраздзяленне Google ў штучным інтэлекце DeepMind апублікавала артыкул, які ілюструе, як яго спецыялісты навучаюць ШІ-алгарытмы адаптавацца да складанага асяроддзя, якое змяняецца.

7. SpaceX паўторна запусціла «адпрацаваную» ракету

30 сакавіка SpaceX паспяхова запусціла на арбіту і пасадзіла ўжо выкарастыны ракетаносьбіт Falcon 9. Гэты прарыў яшчэ больш павялічыў даступнасць касмічных запускаў - эканомія больш за $18 млн за кожны пуск.

8. Створаная штучная матка

Children’s Hospital of Philadelphia

26 красавіка лекары Дзіцячай лякарні Філадэльфіі здолелі зымітаваць жаночую матку з выкарыстаннем сінтэтычнай прылады для прадухілення смяротнасці і хвароб заўчасна народжаных дзяцей малодшых за 37 тыдняў, экспэрымент быў праведзены на нованароджаным ягняці.

9. Новы прарыў у квантавых вылічэннях

EAST NEWS

28 ліпеня на Міжнароднай канферэнцыі ў квантавых тэхналогіях у Маскве быў прадстаўлены рэкордны 51-кубітный квантавы кампутар, які адкрывае шлях для новых ужыванняў тэхналогіі.

10. ІІ AlphaGo даказаў перавагу над людзьмі ў гульні го

EAST NEWS

29 траўня ШІ ад кампаніі DeepMind (належыць Google) падолеў пяць найлепшых у свеце гульцоў у го. Упершыню ён падолеў чалавека летась.

Апошнія навіны