BE RU EN

Жыхарка Баранавічаў выклала ў інтэрнэт фота сваёй карткі і засталася без грошай

  • 30.08.2017, 16:48

Інтэрнэт-махляр скарыстаўся даверам 19-гадовай дзяўчыны.

З заявай аб крадзяжы ў міліцыю звярнулася 19-гадовая жыхарка горада Баранавічаў. Яна распавяла, што нейкі махляр ў перыяд з 28 да 31 ліпеня скарыстаўся звесткамі яе банкаўскай карткі і, атрымаўшы доступ да карт-рахунку, выкраў належныя ёй грошы - 225 рублёў, піша «Наш Край».

Перад гэтым пацярпелай прыйшло праз сацсетку паведамленне ад імя аднаго з яе знаёмых. Той папрасіў сфатаграфаваць банкаўскую картку і выслаць фота нібыта сябру. Дзяўчына паверыла і выканала просьбу.

Паводле факта здарэння распачатая крымінальная справа ў частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).

Апошнія навіны