BE RU EN

У Skype здарыўся глабальны збой

  • 3.08.2017, 11:59

Праблемы закранулі і беларусаў.

Папулярны мэсэнджар Skype зноў дае збоі. На праблемы з адпраўкай і атрыманнем паведамленняў скардзяцца карыстальнікі з розных краін, у тым ліку беларусы, піша tut.by.

Паводле звестак сэрвісу Downdetector, праблемы пачаліся блізу 10-й раніцы паводле менскага часу. Непаладкі ў працы мэсэнджара заўважылі амаль ва ўсіх краінах Еўропы, Расеі, Індыі і Японіі. Больш за ўсё скаргаў з Беларусі, Расеі, Украіны і Балгарыі.

Сярод скаргаў карыстальнікаў - «не адпраўляюцца паведамленні», «паведамленні вельмі доўга даходзяць» і «статус суразмоўцы не адпавядае рэальнаму». Часткова развязаць праблему дапамагае перазапуск праграмы.

Мінулы глабальны збой у працы Skype здарыўся ў чэрвені гэтага года. Тады камандзе мэсэнджара спатрэбілася больш за дзень на развязанне праблемы.

Апошнія навіны