BE RU EN

Фотафакт: у Менску 11-гадовае хлапчо наважыла пракаціцца на аўто бацькі

  • 29.08.2017, 21:48

Бацькі пакінулі 11-гадовага сына на паўгадзіны ў аўто.

У Менску 11-гадовы хлопчык на Mazda Tribute учыніў ДТЗ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ.

Аварыя адбылася 29 жніўня прыблізна а 16.20.

«У адным з двароў 3-цяй вуліцы Шчорса 11-гадовае хлапчо, пакінутае ў салоне аўтамабіля Mazda Tribute прыкладна на 30 хвілін, села за стырно, завяло аўто і рэзнулася ў прыпаркаваны Volkswagen», - распавялі ў ДАІ.

Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

ФОТА: ДАІ МЕНСКА
ФОТА: ДАІ МЕНСКА

Апошнія навіны