BE RU EN

Жыхарам Глыбокага давядзецца «партызаніць» падчас вучэнняў «Захад-2017»?

  • 29.08.2017, 20:10

Мясцовых афіцэраў запасу тэрмінова забіраюць на зборы.

Да сённяшняга дня было абвешчана аб сямі месцах, дзе ў верасні пройдуць глабальныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017». А сёння стала вядома: да іх дадасца «адцінак мясцовасці» пад Глыбокім - гэта ў Віцебскай вобласці. І сёння ж стала вядома: у Глыбоцкім раёне пачаўся прызыў на вучэбны збор вайсковаабавязаных запасу тэрытарыяльных войскаў, піша kp.by.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, галоўныя мэты збору - падрыхтоўка службовых асоб Глыбоцкага райвыканкама ў пытаннях тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку фармавання органаў кіравання. Сфармаваныя вайсковыя часці тэрытарыяльных войскаў возьмуць удзел у разыгрыванні аднаго з эпізодаў практычных дзеянняў у рамках вучэння «Захад-2017».

Цікава, што «адцінак мясцовасці» пад Глыбокім - адзіны, які знаходзіцца ў тыле ўмоўнага супраціўніка - выдуманай краіны Вейшнорыі. Магчыма, сілы мясцовай тэрытарыяльнай абароны будуць «разыгрываць эпізод» у родных лясах - пад Глыбокім, у тыле ўмоўнага супраціўніка.

Апошнія навіны