BE RU EN

Пасол Літвы: У гэтым годзе беларусам выдадзім віз значна больш, чым у мінулым

  • 29.08.2017, 19:22

У 2016 годзе беларусы атрымалі амаль 200 тысяч віз.

У гэтым годзе беларусам выдадуць літоўскіх шэнгенскіх значна больш, чым у мінулым.

Пра гэта ў жывым эфіры «Еўрарадыё» паведаміў пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас.

Паводле ягоных слоў, ужо цяпер віз выдадзена на 5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2016 годзе беларусы атрымалі іх блізу 200 тысяч.

Можна меркаваць, што ў 2017 годзе літоўскае пасольства і візавыя цэнтры ў Беларусі выдадуць віз на некалькі дзясяткаў тысяч больш.

Апошнія навіны