BE RU EN

Мапа «Захад-2017»: Вучэнні накіраваныя супраць Польшчы, Літвы і беларускіх каталікоў

  • 29.08.2017, 14:10

Генштаб Беларусі падзяліў краіну паводле рэлігійнай прыкметы.

Паводле задумы вучэнняў, стасункі паміж суседнімі краінамі пагоршыліся на глебе міжнацыянальных, этнічных і рэлігійных супярэчнасцяў, а таксама тэрытарыяльных прэтэнзій, піша nn.by.

«Лубен» - паўночна-ўсходняя частка Польшчы, паўднёва-заходняя частка Літвы (так званы «Сувалкаўскі калідор»).

«Везбарыя» - Літва, заходняя і цэнтральная частка Латвіі.

«Вейшнорыя» - паўночна-заходняя частка Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай вобласці. Цікава, што ў якасці асобнай дзяржавы «Вейшнорыі» пазначаныя раёны Беларусі з вялікай доляй каталіцкага насельніцтва. Беларусь жа нанесеная на мапу ва ўсечаным выглядзе.

Апошнія навіны