BE RU EN

Відэафакт: У Гомелі згарэў балкон, а разам з ім - кашалёк з $1000

  • 29.08.2017, 10:34

Папярэдняя версія пажару - недакурак, выкінуты кімсьці з жыхароў верхніх паверхаў.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пятніцу 25 жніўня. Відэарэпартаж пра яго выкладзены на Youtube-канале «Грамадства Гомель».

Узгаранне адбылося ўдзень, на балконе адной з кватэр у доме №56 па Рэчыцкаму праспекту. Як распавяла гаспадыня кватэры, займаючыся гаспадарчымі справамі, яна пачула на балконе трэск. Убачыўшы пажар, кінулася самастойна яго тушыць - тазікам. Аднак у гэты час падаспелі выратавальнікі.

Пацярпелая распавяла, што, акрамя гаўбечных рам і вокнаў двух пакояў, у яе згарэў... кашалёк. У якім знаходзілася 500 даляраў ЗША, 30 000 расейскіх рублёў і 100 рублёў беларускіх. Агульны эквівалент страт, такім чынам, склаў прыблізна 1000 даляраў ЗША.

Папярэдняя версія пажару - недакурак, выкінуты кімсьці з жыхароў верхніх паверхаў.

Апошнія навіны