BE RU EN

Фінляндыя не пусціла расейскі карабель у свой порт

  • 28.08.2017, 21:40

На борце расейскага навучальнага карабля знаходзіліся 70 чалавек экіпажа і 164 кадэты.

Фінляндыя не дазволіла расейскаму навучальнага караблю «Крузэнштэрн» з кадэтамі на борце зайсці ў порт галоўнага горада Аландскіх выспаў Марыегамн.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

Паводле інфармацыі фінскіх СМІ адпаведную пастанову прыняў Генштаб сіл абароны краіны.

Паведамляецца, што РФ накіравала запыт пра дазвол на наведванне гэтай тэрыторыі 18-20 верасня, аднак фінскія ўлады яго не задаволілі.

У Генштабе прычыны адмовы не паведамілі. Адзначаецца, што расейскае судна з 70 асобамі экіпажа і 164 кадэтамі на борце летам ужо наведала два іншыя фінскія гарады - Котку і Турку.

Апошнія навіны